Перайсьці да зьместу

Альбанскі Тэлекам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 41°21′39″ пн. ш. 19°43′37″ у. д. / 41.36083° пн. ш. 19.72694° у. д. / 41.36083; 19.72694

«Альбанскі Тэлекам»
альб. Telekomi Shqiptar
Выява лягатыпу
Тып акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 5 лютага 1992 (32 гады таму)
Заснавальнікі урад Альбаніі
Уласьнікі «Чэтэл» (80%), Міністэрства гаспадарчага разьвіцьця Альбаніі (14%), «Альбанская пошта» (2%)[1]
Краіна Альбанія
Разьмяшчэньне Тыранская вобласьць
Адрас Тырана, акруга Кашар, 7-ы км[2]
Ключавыя фігуры Хюдает Копані, Більгэна Альдан[3]
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя стацыянарны тэлефон[d]
Паслугі інтэрнэт-тэлебачаньне, Сеціва, сотавая сувязь, стацыянарная тэлефанія
Абарачэньне 10,169 млрд лекаў (2015 г.; 80,841 млн $)
Апэрацыйны прыбытак -1 392 233 000 лекаў (2015 г.; -11,067 млн $)
Чысты прыбытак -2 206 652 000 лекаў[4] (2015 г.; -17,542 млн $)[5]
Лік супрацоўнікаў 857 (2016 год)
Матчына кампанія холдынг «Чалык» (Турэччына)
Аўдытар «Мазарс» (Тырана)

«Альба́нскі Тэлека́м» — прадпрыемства сувязі Альбаніі, заснаванае ў лютым 1992 году.

На 2021 год налічвала 81 краму паслуг ва ўсіх 12 абласьцях Альбаніі:

  • Агульны сход. Складаецца з пайшчыкаў. Прызначае Раду кіраўнікоў у складзе 5—10 асобаў на 3 гады, а таксама незалежных аўдытараў на год.
  • Рада кіраўнікоў. Абірае са свайго складу старшыню і яго намесьніка. Склікаецца кожныя 3 месяцы. Прызначае кіраўніка прадпрыемства на 3 гады са свайго складу. Выдае распараджэньні кіраўніку прадпрыемства і сочыць за іх выкананьнем. Вызначае абавязкі і паўнамоцтвы кіраўніка[7].

5 лютага 1992 году ўрад Альбаніі заснаваў прадпрыемства «Альбанскі Тэлекам», у склад якога ўвайшлі аддзяленьні Дзяржаўнай управы сувязі. У 1994-м заключылі дамову з францускім прадпрыемствам «Алькатэль» (Булёнь-Біянкур, дэп. Вярхоўі Сэны) на ўсталёўку 66 000 тэлефонных нумароў, а зь італьянскім АТ «Сірці» (Мілян) — на пабудову міжгародняй сеткі з оптавалакна і радыёрэлейных антэнаў на аснове сынхроннай лічбавай герархіі (СЛГ). У 1996 годзе запусьцілі сетку таксафонаў з карткамі перадаплаты. У 1997-м праклалі оптавалаконны кабэль для міжнароднай сувязі, які праходзіў праз Альбанію з Харватыі ў суседнюю Грэцыю. 16 лютага 1999 году «Альбанскі Тэлекам» пераўтварылі ў акцыянэрнае таварыства. У 2004 годзе запусьцілі сетку асымэтрычных лічбавых абанэнцкіх лініяў (АЛАЛ), што дазволіла ўкараніць шыракапалосны доступ у Сеціва і электронную сыстэму выстаўленьня рахункаў за стацыянарную тэлефонную сувязь. У сакавіку 2004 году «Альбанскі Тэлекам» атрымаў дазвол на стварэньне 3-га сотавага апэратара «Мабільны Арол» у стандарце Глябальнай сыстэмы мабільнай сувязі (ГСМ). 1 кастрычніка 2007 году турэцкае АТ «Чэтэл» (Анкара), якое на 80 % належала холдынгу «Чалык» (Стамбул), набыло 76 % паёў «Альбанскага Тэлекаму». У сакавіку 2008 году дачынны сотавы апэратар «Мабільны Арол» пачаў аказваць паслугі, якімі за 6 месяцаў ахапіў звыш 90 % земляў Альбаніі, дзе пражывала звыш 97 % насельніцтва краіны[8].

У 2010 годзе міжнародная перадача зьвестак праз оптавалаконную сетку перавысілі 10 гігабайт/сэкунда. У 2011 годзе працягласьць оптавалаконных лініяў вырасла да 2000 км зь 500 км у 2007 годзе. У 2012 годзе ўкаранілі лічбавыя абанэнцкія лініі (ЛАЛ) для шырокапалоснага доступу ў Сеціва на падставе распрацоўкі амэрыканскага прадпрыемства «Сіско» (Сан-Хасэ, штат Каліфорнія). 17 сьнежня 2012 году дачынны «Мабільны Арол» атрымаў дазвол на пастаўку паслугаў сотавай сувязі 3-га пакаленьня. За 2008—2012 гады ў разбудову сеткі сувязі ўклалі звыш 150 млн эўра. На пачатак 2013 году «Альбанскі Тэлекам» налічваў 850 супрацоўнікаў і меў збытавую сетку са звыш 80 уласных крамаў і 2000 шапікаў. Оптавалаконная сетка даўжынёй звыш 3000 км ахоплівала ўсе гарады Альбаніі і ўлучала 600 км міжнародных лініяў. Празь яе пастаўлялі інтэрнэт-тэлебачаньне і стацыянарную тэлефанію. Таксама прадпрыемству належала першая і адзіная ў краіне Альбанская кропка інтэрнэт-абмену. У лютым 2013 году «Альбанскі Тэлекам» улучыў у свой склад дачынны «Мабільны Арол» у якасьці таварнага знаку. Цягам 2013 году ў гарадах запусьцілі кропкі Вайфай-доступу ў Сеціва і оптавалакно да дому, а таксама прапанавалі сотавую сувязь 3-га пакаленьня праз валаконныя злучэньні. У сакавіку 2014 году запусьцілі звышвысакахуткасныя лічбавыя абанэнцкія лініі (ЗЛАЛ). 4 красавіка 2014 году «Альбанскі Тэлекам» стаў аказваць паслугі сотавай сувязі пад уласным таварным знакам і запусьціў інтэрнэт-тэлебачаньне[8].

За 2015 год «Альбанскі Тэлекам» павялічыў лік сотавых абанэнтаў на 12 % да 484 350, а лік падпісчыкаў інтэрнэт-тэлебачаньня — больш як 3-кратна да 61 828. Лік лічбавых абанэнцкіх лініяў (ЛАЛ) шыракапалоснага доступу да Сеціва ўпаў на 45 % да 35 138, а лік стацыянарных тэлефонаў — на 7 % да 163 729[4].

  • Эркан Табак (да 2014 году — лістапад 2016)
  • Тахсін Ільмаз (лістапада 2016 — люты 2021)[9]
  • Більгэна Альдан (зь лютага 2021 году)[10]
  1. ^ Агульны сход (альб.) // «Альбанскі Тэлекам», 2021 г. Праверана 7 красавіка 2021 г.
  2. ^ Зьвязацца з галаўной сядзібай (альб.) // «Альбанскі Тэлекам», 2021 г. Праверана 7 красавіка 2021 г.
  3. ^ Арганізацыйная будова (альб.) // «Альбанскі Тэлекам», 2021 г. Праверана 7 красавіка 2021 г.
  4. ^ а б Бурак Юрцэвэр, Мюрвэтэ Фэрхаці. Справаздача за 2015 год (альб.) // «Альбанскі Тэлекам», 12 траўня 2016 г. Праверана 7 красавіка 2021 г.
  5. ^ Афіцыйны абменны курс (125,79 за даляр на 31 сьнежня 2015 г.) (альб.) // Банк Альбаніі, 2021 г. Праверана 7 красавіка 2021 г.
  6. ^ Кропкі продажу (альб.) // «Альбанскі Тэлекам», 2021 г. Праверана 7 красавіка 2021 г.
  7. ^ Кіраваньне карпарацыяй (альб.) // «Альбанскі Тэлекам», 2021 г. Праверана 7 красавіка 2021 г.
  8. ^ а б Кампанія (альб.) // «Альбанскі Тэлекам», 2021 г. Праверана 7 красавіка 2021 г.
  9. ^ Тахсін Ільмаз (альб.) // «Альбанскі Тэлекам», 2021 г. Праверана 7 красавіка 2021 г.
  10. ^ Більгэна Альдан (альб.) // «Альбанскі Тэлекам», 2021 г. Праверана 7 красавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]